Беларуская Служба

Палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі, але цяпер суд хоча адмяніць здзелку

14.06.2024 16:51
Пазоўнікам выступае Міністэрства фінансаў і пракуратура Гродна.
Андрэй і Іна Пісальнікікрыніца: БАЖ

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала пракуратура горада, а адказчык – журналістка і актывістка Іна Тодрык-Пісальнік, якая з 2021 года па палітычных прычынах жыве з сям’ёй у Польшчы, піша Hrodna.life.

13 чэрвеня суддзя Наталля Шышко пачала разглядаць справу «аб устанаўленні факту нікчэмнасці здзелкі куплі-продажу кватэры, прымяненні наступстваў яе несапраўднасці, прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі дамовы і пераходу права ўласнасці на кватэру».

Пазоўнікам выступае Міністэрства фінансаў і пракуратура Гродна.

Іна Тодрык-Пісальнік і яе муж Андрэй Пісальнік – журналісты, рэдактары сайта ZnadNiemna.pl і актывісты незарэгістраванага Саюза палякаў. У красавіку 2021 года ў сям'і дома прайшоў вобшук, а Іну і Андрэя павезлі ў Мінск на допыт у якасці сведак па справе, па якой абвінавачанымі праходзілі іншыя лідары Саюза палякаў. Пракуратура сцвярджала тады, што дзейнасць Андрэя Пісальніка шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі.

З-за пагрозы арышту і забірання з сямʼі сына Пісальнікі тады вырашылі пакінуць краіну. СМІ, на якія Іна і Андрэй працуюць, прызналі «экстрэмісцкімі».

вс