Лукашэнкаўская Беларусь пастаўляла зброю Азербайджану падчас вайны з Арменіяй. Пастаўкі адбываліся падчас вайны ў Нагорным Карабаху, у якой Азербайджан перамог у 2023 годзе. Варта нагадаць, што Беларусь і Арменія з'яўляюцца саюзнікамі па АДКБ.
Паводле журналістаў Politico, афіцыйны Мінск пастаўляў Баку абсталяванне для артылерыі, беспілотныя сістэмы, супрацьдронавыя комплексы ды інш. Аб’ём гандлю зброяй перавысіў суму ў 1 млрд долараў.
Месяц назад Лукашэнка назваў вайну Азербайджану за Нагорны Карабах «вызваленчай». Гэтыя словы ён сказаў падчас візіту ў Азербайджан «да брата» Аліева.
Учора, 13 чэрвеня, прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што чакае выбачэння ад Лукашэнкі і ніколі не прыедзе ў Беларусь, пакуль ён пры ўладзе.
вс