Ліцэю БДУ афіцыйна нададзенае імя Фелікса Дзяржынскага, паведамляецца ў Тэлеграм-канале навучальнай установы.
Вясной з просьбай надаць Ліцэю БДУ імя Дзяржынскага звярнуліся супрацоўнікі навучальнай установы. Але выкладчыкі падпісвалі яго пад прымусам, распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Ініцыятыва ўзнікла пры новай дырэктарцы ўстановы Таццяне Мамчыц. Раней яна працавала начальнікам вучэбна-метадычнай часткі ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».
Сярэдні конкурс на паступленні ў Ліцэй БДУ сёлета склаў 8 чалавек на месца. Самы высокі - на эканамічную спецыяльнасць: 13 чалавек на месца.
вс
на здымку: Фелікс Дзяржынскі і Іосіф Сталін