Беларуская Служба

Палітвязня Цімура Рызапура будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

10.07.2024 12:00
У жніўні 2020 года палітвязня падстрэлілі гумавымі кулямі, калі ён вяртаўся з працы дадому, а пазней абвінавацілі ва ўдзеле ў беспарадках.
Цімур Рызапурt.me/viasna96/скрыншот

Палітвязня Цімура Рызапура будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі», паведамляе «Вясна».

Мужчыну затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз – у жывот і чатыры разы – у ягадзіцу. Пазней яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» паводле ч. 2 арт. 293 КК. Цімура на волі чакаюць жонка і трое няпоўнагадовых дзяцей.Цімуру прызначылі 4,5 гады калоніі.

Тэрмін палітвязень спачатку адбываў ў наваполацкай калоніі. Адміністрацыя рэгулярна змяшчала яго ў штрафны ізалятар, а потым перавяла ў ПКТ. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

Цяпер стала вядома, што 10 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над ім распачнецца суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Панасенка.

аз

Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за ўдзел «у баявых дзеяннях за мяжой»

08.07.2024 17:30
Весці працэс будзе суддзя суда Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крэнжыеўскі.

Вынесеныя прысуды яшчэ па адной завочнай крымінальнай справе

09.07.2024 08:06
Фігурантаў справы абвінавачвалі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.