YouTube-канал украінскага інфармагенцтва «УНІАН» прызнаны «экстрэмісцкім». Аб гэтым паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласці. Ініцыятыву праявіла пракуратура Жлобінскага раёна, якая і звярнулася ў суд, паведамляе reform.by.
Раней у студзені гэтага года экстрэмісцкімі матэрыяламі былі прызнаныя сайты і сацыяльныя сеткі «УНІАН».
Акрамя таго, паводле інфармацыі пракуратуры, спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўняць: старонкі «wооddесоr. by», «vadimprokopievofficial», «bsffreedom» у Інстаграм; гурт «НАШ ДОМ. Дапамога Беларусам і Украінцам» у Facebook; сайт і старонка ў Instagram baranovichi.online; Відэаролік з найменнем «Думкі ўслых #8. ВАЖНА!», апублікаваны на YouTube-канале «Оля Такарчук»; YouTube-канал «ВЕСТКА»
На мінулым тыдні ў Мінінфарме заявілі, што ў спісе ўжо больш за 5 тысяч рэсурсаў.
аз