Беларуская Служба

У больш як 9 тысячах кватэр у Мінску адключылі святло за камунальныя запазычанасці

26.09.2024 15:00
Такія звесткі на 1 верасня 2024 года падае Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Couleur/pixabay.com/CC0 Public Domain

За даўгі за жыллёва-камунальныя паслугі ў больш як 9 тысячах кватэр у Мінску прыпынілі тэхнічнае абслугоўванне электрашчыта, а ў больш як 1,5 тысячы - паслугі падачы водазабеспячэння. Такія звесткі на 1 верасня 2024 года падае Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка, паведамляе «Свабода».

Таксама паведамляецца, што ўжо задаволілі 8 970 хадайніцтваў, такіх як:

- арышт наяўных грошай, іншай маёмасці даўжніка, якія належаць яму і знаходзяцца ў яго ці трэціх асобаў;

- арышт грошай, іншай маёмасці даўжніка, якія знаходзяцца на ягоных банкаўскіх рахунках, ва ўнёсках або на захоўванні ў банках і нeбанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, электронных грошай;

- вопіс, канфіскацыя маёмасці даўжніка, якая знаходзіцца ў яго ці трэціх асобаў;

 - часовае абмежаванне права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь і іншыя хадайніцтвы.

Паводле Белстата, за першыя 8 месяцаў 2024 года жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі выраслі на 6,18%, у тым ліку электрычнасць - на 3,17%, водазабеспячэнне - на 11,05%.

Да таго ж уласнікі жылля, якіх уключылі ў базу «дармаедаў», мусяць аплачваць паводле поўных тарыфаў плацяжы за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду.

аз

Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаны на 5%

13.09.2024 16:45
Гэта другое павышэнне сёлета. Першае адбылося з 1 лютага на 10%.

ЕАБР: Зніжэнне тэмпаў вытворчасці ў сельскай гаспадарцы – прычына запаволення росту эканомікі Беларусі

23.09.2024 13:01
Міжнародныя ўстановы чакаюць росту беларускай эканомікі на ўзроўні ад 1,2% да нават 4%.