Адкрыццё фестывалю пачнецца выставай art pradmova (пятніца, 15 лістапада), дзе прысутныя змогуць пазнаёміцца з працамі беларускіх мастакоў, сярод якіх Ларыса Малюш і Ала Пігальская. На першай дыскусіі фестывалю выступяць Святлана Курс, Андрэй Хадановіч і Андрэй Масквін, якія абмяркуюць спадчыну Васіля Быкава і яе значэнне для сучаснай Беларусі.
Фестываль — гэта літаратурныя і культурныя дыскусіі: прэзентацыя новай кнігі «Солидарность потрясенных» Таццяны Шчытцовай, дыскусія пра рэцэпцыю Дастаеўскага ў Беларусі з Сяргеем Падсасонным і Багданам Краўцовым, а таксама выступ Уладзіслава Гарбацкага на тэму «Фемінізацыя беларускай мовы».
Пройдуць і паэтычныя чытанні: у суботу Андрэй Хадановіч, тоні лашдэн, Дар’я Бялькевіч, Ганна Шакель і іншыя прачытаюць свае вершы на вечарыне «Свабодныя і рыфмаваныя», дзе будзе прадстаўленая сучасная беларуская паэзія.
Pradmova — гэта абавязкова прэзентацыі кніг і выданняў: прэзентацыя аўдыякнігі «Д’ябал з сёмага класа» Карнэля Макушыньскага, перакладу кнігі «Беларускія нячысцікі. Лясныя» Артура Басака, кнігі Таццяны Заміроўскай «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ».
Арганізатары паклапаціліся і пра музычную праграму: пятнічны канцэрт з удзелам гуртоў «Разбітае Сэрца Пацана», harotnica, trava і «Кміт-ансамбль», канцэрт Алеся Папковіча «Між берагамі» ў нядзелю і музычна-паэтычны вечар ад five storey ensemble на завяршэнне фестывалю.
Адбудуцца і майстар-класы па друкаваных тэхніках ад Святланы Дземідовіч, калажы ад Ірыны Арахоўскай, а для аматараў інтэрактыўнага мастацтва будзе праходзіць ролевая гульня bring your own bottle. Для дзяцей Эльга Папова правядзе майстар-клас па ілюстрацыі.
Месцы правядзення: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11 і Клуб scena chmielna, nowy Świat, 27a. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
прэс-матэрыялы/ав