Мерапрыемства было ініцыяванае з нагоды 30-годдзя польска-літоўскай Дамовы аб сяброўскіх адносінах і добрасуседскім супрацоўніцтве і 20-годдзя ўступлення Літвы ў НАТА і Еўрасаюз. Партнёрам мерапрыемства выступіў Цэнтр Усходняй Еўропы.
«Польская меншасць у палітыцы Польшчы і Літвы», «Геапалітычныя аспекты бяспекі палякаў у Літве», «Польскія СМІ ў Літве ў эпоху дэзінфармацыі» — гэта толькі некаторыя тэмы, якія абмяркоўваліся падчас канферэнцыя ў Варшаве, прысвечанай польскай меншасці ў Літве. Пра важнасць падобных мерапрыемстваў, сустрэч і дыскусій, казала Барбара Юнда-Калішэўска з Лодзінскага ўніверсітэту
- Арганізацыя такой падзеі звязана з 30 гадавінай польска-літоўскай Дамовы аб сяброўскіх адносінах, якую мы сёлета ўшаноўваем. Польская меншасць у Літве знаходзіцца ў вельмі нязручнай сітуацыі. З аднаго боку, інфармацыю пра палякаў замазваюць у Літве, дзе грамадства хацела б стаць маналітам, і каб моўная інтэграцыя меншасцяў ішла як мага хутчэй. З другога боку, у самой Польшчы мала ведаюць пра польскую меншасць за мяжой. Таму мы б хацелі распавесці пра кампетэнцыі ды патэнцыял меншасці. У Літве вырастае 4 пакаленне палякаў, якое ўжо пачало выказвацца ў публічных дыскусіях. Іх тэксты публікуюцца ў літоўскіх ды польскіх СМІ пра тоеснасць і абарону сваіх моўных правоў.
З якімі праблемамі сутыкаюцца палякі ў Літве?
- Надалей гэта пытанне падвойных тапонімаў, выкарыстанне матчынай мовы ў месцах пражывання нацыянальных меншасцяў і ў першую чаргу асвета на польскай мове. На дадзены момант працягваецца працэс выштурхоўвання польскай мовы са школ меншасці. Што праўда яшчэ ёсць польскія школы ў Літве, есць навучанне па польскі, пачынаючы з садку да ВНУ. Але гэта вынік таго, што мы добра арганізаваная грамада палякаў за межамі краіны. Наша актыўнасць ды кантакты з экспертамі ды палітыкамі, якія выйшлі з нашага асяроддзя прывялі ды таго, што сярод міністраў ды прэзідэнцкіх дарадчыкаў ёсць нашыя людзі. Разам з тым, канчаткова вырашыць гэтыя малыя справы ў нас не выходзіць.
Гэта звязана з недастатковай актыўнасцю палякаў у літоўскай палітыцы, перакананы старшыня «Radio znad Wilii» Чэслаў Акінчыц.
- За 30 гадоў было замала працы сярод літоўцаў з боку польскіх дэпутатаў. Палякі з партыі Выбарчая акцыя палякаў Літвы былі ў складзе чатырох літоўскіх ўрадаў. Яны займалі пасады міністраў і намеснікаў міністраў, але, на жаль, за гэты перыяд мала што зроблена. Ім, відаць, падабаліся тыя пасады ды ім не хацелася падвяргаць сябе рызыцы. Я ўпотай думаў, што цяпер яны зноў увойдуць у кіроўную кааліцыю і будуць супрацоўнічаць з сацыял-дэмакратамі, бо віцэ-старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі — паляк Робэрт Духневіч. Я думаў, што калі паляк у пяты раз будзе ва ўрадзе, то палякам у Літве нешта дадуць, але ўсё застаецца як ёсць.
Менавіта таму польскія асяроддзі нагадваюць пра дакумент, якія быў падпісаны 30 гадоў таму: Дамовы аб сяброўскіх адносінах і добрасуседскім супрацоўніцтве, якая дала палякаў вышэйзгаданыя правы. Літоўскі Сейм нядаўна прыняў закон аб нацыянальных меншасцях. Што пра яго кажуць палякі ў Літве? Гаворыць Барбара Юнда-Калішэўска.
- У 1989-м годзе, калі Літва станавілася незалежнай, мы былі найменш адукаванай нацыянальнай меншасцю ў Літве. Гэта быў вынік савецкай палітыкі, дзе палякі сутыкаліся з абмежаваннямі па доступе да вышэйшай адукацыі. Сёння сітуацыя пачала мяняцца, дзкуючы новаму закону. Але гэта толькі першы крок, бо не ўсе нашыя праблемы дадзены закон вырашае. Але нашмат лягчэй потым дапаўняць, чым выпрацаваць новы закон. Я лічу гэта вялікім поспехам.
Ёсць іншыя поспехі, дадае Чэслаў Акінчыц.
- Упершыню іспыт па польскай мове будзе залічвацца як дадатковы бал пры паступленні ў літоўскія ВНУ. Ёсць закон аб напісанні прозвішчаў. Вядома, недасканалы, бо я, як Чэслаў Акінчыц, імя і прозвішча якога з дыякрытычнымі знакамі, пакуль не магу ім карыстацца. Але гэта крок наперад. Мы хочам толькі, каб быў парытэт. Мы хацелі б мець такія ж правы, як літоўцы ў Польшчы, немцы ў Польшчы, чэхі ў Польшчы, славакі ў Польшчы, каб тапаграфічныя назвы ў гарадах, дзе жыве больш за 20 палякаў, былі па-літоўску і па-польску, каб у справаводстве можна было свабодна карыстацца польскай мовай.
Сярод тэм, якія абмяркоўваліся на канферэнцыі, была справа польскіх СМІ ў Літве ды дэзынфармацыі. Гэта вельмі важная тэма, перакананы эксперт.
- Гэта вельмі важная тэма. Тым больш, што палякі ў Літве яшчэ маюць такое жаданне слухаць і глядзець расійскае і беларускае тэлебачанне. Польскія рэгіёны – Салечніцкі, Віленскі мяжуюць з Беларуссю, таму беларускае тэлебачанне ў іх штодзённа. Абуральна, што пры такой кардынальнай змене геапалітычнай сітуацыі ў польскіх школах, акрамя ангельскай ці нямецкай, другой замежнай мовай з'яўляецца расійская. На маю думку, гэта вялізная памылка, бо расійская ўсё яшчэ гучыць у нашай прасторы. Расійскія песні дамінуюць на дыскатэках у Вільні, таму наша задача — прадставіць каштоўнасці польскай культуры і польскай музыкі. Як павінна развівацца польская адукацыя, якое значэнне мае польская мова для палякаў, наколькі важна, як паляку, ганарыцца гэтым фактам і дэманстраваць гэта кожны дзень.
Размаўляла Галіна Остас. Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч