Беларуская Служба

За чатыры гады ў Беларусі знішчаны незалежны прафсаюзны рух: 17 актывістаў дагэтуль за кратамі

14.11.2024 13:36
Сярод масавых парушэнняў правоў працоўных у Беларусі істотнае месца займае знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху і крымінальны пераслед яго кіраўнікоў і актывістаў.
        : 17
За чатыры гады ў Беларусі знішчаны незалежны прафсаюзны рух: 17 актывістаў дагэтуль за кратаміФота з адкрытых крыніц.

Па звестках праваабаронцаў «Вясны», за перыяд з верасня 2020 па 2024 год было затрымана больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў стачкамаў на прадпрыемствах. Многія з іх за сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў зазналі крымінальны пераслед.

Канчатковы разгром незалежных прафсаюзаў пачаўся ў 2022 годзе

Пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі можна лічыць перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года. Пад пераслед адразу патрапілі кіраўніцтва і супрацоўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), лідары і актывісты прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) і некаторыя іншыя рабочыя актывісты. За тры дні было затрымана больш за 20 чалавек.

Па стане на 13 лістапада за кратамі застаецца 17 абаронцаў правоў працоўных, якія беларускай праваабарончай супольнасцю прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Па “справе прафсаюзаў” зараз адбываюць пакаранне:

  •     Аляксандр Ярашук, кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў;
  •     Генадзь Фядыніч, былы кіраўнік прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП)
  •     Вячаслаў Арэшка, беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюза РЭП;
  •     Вольга Брыцікава, лідарка незалежнага прафсаюза Наваполацкага ААТ "Нафтан";
  •     Андрэй Ханевіч, кіраўнік пярвічкі Беларускага Незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве "Гродна Азот";
  •     Арцём Жарнак, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага Саюза металістаў на МАЗе;
  •     Аляксандр Кандрацюк, актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ). 

вх