Беларуская Служба

Ва Украіне беларуская мова будзе карыстацца дзяржаўнай падтрымкай

27.12.2024 18:02
Беларуская мова - адзіная сярод тытульных моў дзяржаў постсавецкай прасторы, якой пагражае знікненне.
Сцяг Украіныpixaby.com /CCO

Прадстаўнік Кабінету міністраў ва ўкраінскім парламенце Тарас Мельнічук паведаміў, што беларуская мова застаецца ў пераліку моў, на якія на тэрыторыі Украіны распаўсюджваюцца нормы Еўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моваў, паведаміла «Радыё Рацыя»

«Прапануецца вызначыць, што ва Украіне палажэнні Хартыі будуць выкарыстоўвацца да такіх моваў: беларуская, а таксама баўгарская, гагаўзская, крымскататарская, навагрэцкая, нямецкая, польская, румынская, славацкая, вугорская, чэшская і іўрыт», — напісаў Тарас Мельнічук у сваім Telegram-канале.



Тарас Мельнічук апублікаваў удакладненую інфармацыю пасля таго, як дзяржаўнае агенцтва «Укрінфарм» апублікавала матэрыял аб тым, што «расійская і беларуская мовы больш не будуць лічыцца такімі, што патрабуюць асобнай абароны і падтрымкі».

Нагадаем, што беларуская мова - адзіная сярод тытульных моў дзяржаў постсавецкай прасторы, якой пагражае знікненне.

аз

Літва плануе падоўжыць абмежаванні ў дачыненні да грамадзян Беларусі

23.12.2024 16:31
Вайна супраць Украіны, развязаная Расіяй, працягваецца, таму прычыны для зняцця абмежаванняў «не зніклі».