Беларуская Служба

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» чаты эмігрантаў, якія жывуць у Варшаве

03.01.2025 11:18
Мінінфарм Беларусі дадаў у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Telegram-чаты беларусаў розных раёнаў Варшавы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарradyjo.net/Albert Jerzy Wierzbicki

У спіс уключылі «Прага Беларуская ў Варшаве / Praga bialoruska w Warszawie», «Беларусы Вілянува. Wilanow Bialoruski», «Беларусы ва Ўлохах, Вва. Bialorusini we Wlochach», «Беларусы Урсынава (Варшава) / Bialorusiny Usrynowa, Wawa», «Беларусы Варшавы: Mokotow (Макотаў) I не толькі», заўважыў MOST Media.

Па стане на вечар 2 студзеня 2025 года ў найбуйнейшым з іх, чаце «Беларусы Варшавы: Mokotow (Макотаў) I не толькі» — было каля 2100 удзельнікаў. У астатніх — ад 160 да некалькіх сотняў.

Цяпер Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў налічвае амаль 1400 старонак. Матэрыялы ў яго дадаюць на падставе судовых рашэнняў і па прапанове розных дзяржаўных органаў. Гэта змест асобных старонак у сеціве, музыкальныя кампазіцыі, лозунгі, выявы, іншыя матэрыялы.

вх