Сёння Ленінскі суд Брэста пачаў разгляд крымінальнай справы супраць трох чалавек: Дзмітрыя Матвіенкі, Аляксея Кульбакова, Арцёма Дангізяна.
Усіх абвінавачваюць па ч.1 арт.342 (Групавое парушэнне грамадскага парадку). Ролю суддзі выконвае Андрэй Грушко, піша «Брэсцкая вясна».
Мяркуючы па профілі, Аляксей Кульбакоў валодае бізнесам па перавозцы негабарытных грузаў з офісам у Брэсце. Апошні раз быў у сетцы напрыканцы кастрычніка 2024 года. Магчыма, тады ён і быў затрыманы.
З-за якіх менавіта падзей судзяць гэтых людзей, на дадзены момант невядома. Хутчэй за ўсё гэта звязана з акцыяй пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.
вс