«Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча выходзіць у стакгольмскім выдавецтве Ersatz у сакавіку 2025 года. Паведамляе reform.news, спасылаючыся на фэйсбук-старонку аўтара. Перакладчыкам стаў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі.
«Кніга-казка, якая толькі прыкідваецца гістарычнай, але на самай справе са свайго «ніколі і нідзе пераносіць чытача прама ў дваццаць першае стагоддзе з яго новым поглядам на праўду, хлусню, інфармацыю і ўладу, — паведамляе анатацыя выдання. — «Плошча Перамогі» — гэта адначасова псіхалагічны трылер і алегорыя краіны, дзе свабоды людзей пастаянна абмяжоўваюцца. Сваёй паэтычнай мовай Бахарэвіч паказвае, як таталітарная ўлада ўплывае як на асобных людзей, так і на грамадства. Раман стаў сімвалам супраціву дыктатуры ў Беларусі».
Кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» выйшла ў 2023 годзе ў пражскім выдавецтве «Вясна». Аўтар напісаў яе ў 2021 годзе, і спачатку яна з’явілася ў электроннай версіі.
эж