У Паўночнай Карэі адказалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што гэтая краіна нібыта прапанавала сустрэчу кіраўніку Беларусі. Падобна, усё наадварот: гэта Лукашэнка шукае сустрэчы з Кімам.
З адпаведнаю заяваю выступіла сястра кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына – Кім Ё Чонг. Яна адзначыла, што Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нібыта розныя азіяцкія краіны, у тым ліку КНДР, накіравалі Мінску свае прапановы арганізаваць сустрэчы на найвышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацы, паведамляе «Белсат».
«Добра ведаю, што беларускі бок яшчэ не менш за два гады таму настойліва спадзяваўся на кантакт з КНДР на найвышэйшым узроўні», – адзначыла Кім Ё Чонг.
Яна таксама падкрэсліла, што паведамлення, пра якое кажа Аляксандр Лукашэнка, ад Паўночнай Карэі не прыходзіла.
Кім Ё Чонг заявіла, што калі Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на развіццё супрацы з КНДР, то яму «важна выказаць свой ясны намер».
17 студзеня на нарадзе ў Мінску падчас абмеркавання планаў гандлю на вонкавых рынках Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць «чатыры ці пяць запрашэнняў усходніх дзяржаваў, пачынаючы ад Пакістану, Інданезіі, Паўночнай Карэі ды іншых з прапановай сустрэцца на найвышэйшым узроўні і абмеркаваць пытанні нашай супрацы».
вс