Беларуская Служба

З 20 сакавіка замежнікі з 67 краін, уключаючы Польшчу, могуць уязджаць у Беларусь па электроннай візе

20.03.2025 15:48
Такая магчымасць прадугледжана пастановай беларускага ўрада.
.
Ілюстрацыя. Фота: Pixabay.com/jaydeep_

Аформіць электронную візу можна без наведвання консульстваў і дадатковых дакументаў - паведамляе Мост са спасылкай на МЗС Беларусі.

Для атрымання такой візы замежніку дастаткова стварыць асабісты кабінет на сайце «Е-Паслуга» (у тым ліку праз мабільны дадатак «Е-Паслуга») і падаць візавую заяўку, выбраўшы адпаведную паслугу — «Выдача электронных віз». Візавая заяўка разглядаецца на працягу сямі каляндарных дзён.

Электронныя візы будуць выдавацца на тэрмін да 30 дзён і падзяляцца на некалькі катэгорый: дзелавыя паездкі, удзел у мерапрыемствах, прыватныя візіты і турызм. Консульскі збор для грамадзян Польшчы складзе 35 еўра, а дадатковы сэрвісны збор — 6 еўра. Пры выдачы віз на дзяцей, якія не дасягнулі 12 гадоў, консульскі збор не спаганяецца.

Уезд у Беларусь па электроннай візе будзе магчымы праз усе міжнародныя пункты пропуску, у тым ліку аўтадарожныя, чыгуначныя і аэрапорты.

Адзначаецца, што ўсе раней устаноўленыя бязвізавыя рэжымы застаюцца ў сіле, таму грамадзяне Польшчы могуць карыстацца і альтэрнатыўнымі спосабамі ўезду.

нг