Беларуская Служба

У дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

24.03.2025 15:07
Лукашэнка прызначыў сваю інаўгурацыю на Дзень Волі — 25 сакавіка.
  ,     .
Памеранскі шпіц Умка, Лукашэнка і яго генералы .скрыншот/Пул першага

25 сакавіка, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, беларускія сайты будуць недаступныя з-за мяжы. Абмежаванне пачне дзейнічаць з 19 гадзін 24 сакавіка і працягнецца да 23:59 25 сакавіка, паведміў Сяргей Павалішаў, дырэктар кампаніі Hoster.by. Паводле яго слоў, гэта адбудзецца «па распараджэнні рэгулятара». 

Гэтай зімой перад і ў дзень выбараў некаторыя беларускія інтэрнэт-сайты былі недаступныя з-за мяжы.

Гэта ўжо сёмая інаўгурацыя Лукашэнкі, гэтым разам ён, паводле версіі Цэнтрвыканкама, набраў больш за 86% галасоў.

вх