Арыгінальныя фотаздымкі Наталлі Качанавай можна ўбачыць на сайце газеты «Міёрскія навіны». Як вядома, афіцыйныя СМІ старанна «падмалоджваюць» выгляд старшыні Савета Рэспублікі, паведамляе «Віцебская вясна». Гавораць нават пра негалосную забарону публікаваць фота Наталлі Качанавай без папярэдняй апрацоўкі.
.
Калі так, то мёрская раённая газета яе відавочна парушыла - прадэманстравала чытачам рэальны выгляд 64-гадовай жанчыны.
Звычайна афіцыйныя СМІ старанна «падмалоджваюць» выгляд старшыні Савета Рэспублікі
На сайце мясцовага выдання Наталля Качанава павіншавала з 60-годзем калектыў мясакамбіната. Навіна была праілюстраваная зусім не парадным фотаздымкам высокапастаўленай чыноўніцы.
вс
крыніца здымкаў: «Віцебская вясна»/«Міёрскія навіны»