Таццяна Чыпсанава атрымала прэмію «World Press Photo 2025» у катэгорыі «Доўгатэрміновы праект» з Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі. У ім Таццяна распавядае пра племя нгаай тагу, якое жыве ў прыродаахоўным рэгіёне Тэ Урэўэра ў Новай Зеландыі.
Таццяна Чыпсанава – фатограф-дакументаліст. Яна жыве ў Новай Зеландыі. Аднак нарадзілася Таццяна ў Беларусі і ёсць нашчадкам народу комі, які жыве на сібірскім паўночным захадзе Уралу.
Працы Таццяны прысвечаныя правам карэнных народаў, міграцыі і праблемам навакольнага асяроддзя.
БАЖ/ав