Польская дарожная паліцыя пачала хітрым спосабам лавіць злосных парушальнікаў хуткаснага рэжыму, паведамляе папулярны польскі партал Onet.
Часта здараецца так, што кіроўца, убачыўшы паліцэйскіх з фотарадарам на дарозе, скідае хуткасць, а пасля таго, як іх праедзе, націскае на педаль газу. Цяпер такі манеўр можа каштаваць немалых грошай. Справа ў тым, што ў пэўныя дні летам паліцыя будзе ставіць патрулі на дарозе адзін за адным на невялікім адрэзку аўтатрасы. Пры гэтым кіроўца не ведае, ці, напрыклад, на адрэзку 5 км стаяць два патрулі, ці чатыры – бо можа быць і столькі, і столькі.
Такім чынам, калі вадзіцель, убачыўшы паліцэйскіх, скіне хуткасць, а пазней націсне на газ, то яго на перавышэнні рэжыму зловіць наступны патруль. У акцыі ўдзельнічае 5 тыс. супрацоўнікаў дарожнай паліцыі. Пры гэтым мерапрыемствы праходзяць як у населеных пунктах, так і па-за імі, але перш за ўсё ў месцах, дзе часта здараюцца ДТП альбо дзе кіроўцы часцяком перавышаюць хуткасць, паведамляе партал Onet.
вс