У Сувалках (Suwałki) на паўночным усходзе Польшчы будзе створаны супрацьтанкавы полк. Міністр абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) паведаміў, што вайсковае падраздзяленне ўзнікне на базе 14- га Сувальскага супрацьтанкавага дывізіёну артылерыі. Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны прыняў удзел у брыфінгу на тэму фарміравання новай структуры ў Сувалках.
Міністр Блaшчак дадаў, што павелічэнне колькасці жаўнераў і сучаснай тэхнікі ў Сувалках неабходнае. Ён нагадаў, што рэгіён, які называюць таксама Сувальскім калідорам, з'яўляецца вельмі важным для бяспекі краіны.
Марыюш Блашчак: Гэта спалучэнне Польшчы з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, то бок з дзяржавамі, якія таксама, як Польшча з’яўляюцца членамі Паўночнаатлантычнага альянсу. Нагадаю, што ў Латвіі дыслакуюцца польскія жаўнеры. Мы зацікаўленыя ў тым, каб альянс быў асновай бяспекі краінаў, распаложаных на ўсходнім флангу НАТО.
Кіраўніцтва Мінабароны пакуль не паведамляе, якую тэхніку атрымае сувальскі дывізіён.
аз