Беларуская Служба

У Гдыні пачаліся ХІХ Сусветныя паланійныя летнія гульні

27.07.2019 19:31
Больш за паўтары тысячы чалавек з больш чым сорак краін з усіх кантынентаў бяруць у іх удзел.
Урачыстая сустрэча польскай дыяспарыPAP/Darek Delmanowicz

19-ыя Сусветныя паланійныя летнія гульні пройдуць у Польшчы, у партовым горадзе Гдыня. А 19:00 адбылася цырымонія адкрыцця гульняў.

Спартсмены будуць спаборнічаць у дваццаці двух дысцыплінах, сярод якіх бадмінтон, валейбол, футбол, гандбол, бег, тэніс і плаванне. Запланавана таксама культурную праграму і сямейныя турніры.

Сусветныя паланійныя летнія гульні – гэта самая вялікая цыклічная падзея для польскай дыяспары і палякаў, якія пражываюць за мяжой. Сёлета гульні пройдуць у рамках святкавання 100-годдзя з дня адраджэння незалежнасці Польшчы.

Гульні працягнуцца да 3 жніўня. Мерапрыемства праходзіць пад ганаровым патранатам прэзідэнта Анджэя Дуды.

ПР/юл