Беларуская Служба

Польскія пажарнікі на выходных выязджалі на выклікі больш за 5300 разоў

29.07.2019 11:43
Па ўсёй краіне прайшлі моцныя буры і ўспыхнулі больш за 2 тысячы пажараў.
 . .
Пажар збожжа. Вялікапольшча. PAP/Tomasz Wojtasik

5372 разы пажарная служба выязджала на выклікі ў апошнія выходныя. У выніку пажараў загінуў 1 чалавек, а па прычыне ўрагану было прынята рашэнне эвакуіраваць 57 гарцэраў.

Большасць (2193 выпадкі) выклікаў складалі пажары. На працягу трох дзён у лясах адбыліся 174 пажары. Учора трэці ўзровень пагрозы ў лясах ахопліваў цэлае Ніжнесілескае ваяводства, частку Любускага, Вялікапольскага, Апольскага і Заходнепаморскага. Усё сведчыць, што сітуацыя будзе пагаршацца па прычыне спёкі і падзення вільготнасці ў лясах.

Яшчэ большай пагрозай, паводле пажарнікаў, з’яўляюцца пажары сельскагаспадарчых угоддзяў і смецця, якіх на мінулыя выходныя было 926.

Праблему ўяўлялі таксама моцныя буры. Пажарнікі на ліквідацыю іх наступстваў выязджалі 297 раз. Большасць выклікаў тычылася паламаных дрэваў і выпампоўвання вады.

ав