Беларуская Служба

У польскія міністэрствы вяртаецца палітыка ашчаднасці

29.07.2019 15:15
Урад краіны разаслаў у міністэрствы прапановы абмежавання выдаткаў на 2020-ы год.
.  .
Ашчаднасць. Ілюстрацыйны здымак.Image by Steve Buissinne from Pixabay/CC0

Для многіх гэта азначае абавязак эканоміі сродкаў, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Міністэрства Фінансаў выслала прапанову бюджэтных выдаткаў на будучы год у іншыя ведамствы. Галоўная ўстаноўка – спыненне росту выдаткаў. Расходы міністэрстваў у 2020-м годзе не павінны перавысіць выдаткі 2019-га года.

Для часткі ведамства гэта азначае абмежаванне сродкаў, але не ўсіх. Напрыклад, міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы атрымае ў будучым годзе на 11% больш сродкаў. У іншай сітуацыі апынецца міністэрства прадпрымальніцтва ды тэхналогіі. Гэтаму ведамству не хопіць у будучым годзе 90 мільёнаў злотых. Падобная сітуацыя ў іншых міністэрствах.

Выданне зазначае, што міністэрства фінансаў не каментуе дадзеную справу. Ведамства рыхтуе праект бюджэту на будучы год да канца жніўня. У планах міністэрства скараціць як мага больш бюджэтны дэфіцыт, пры захаванні адначасова высокага ўзроўню сацыяльных трансфераў на сям’ю ды на людзей сталага ўзросту, піша выданне.

юл