Беларуская Служба

Лідар правячай партыі анансаваў урэгуляванне працэдуры ўрадавых палётаў

08.08.2019 13:29
''Калі грамадскасць дамагаецца строгіх захадаў па гэтым пытанні – яны наступяць''.
Prezes PiS Jarosław Kaczyński podczas pikniku PiS w Dygowie (zachodniopomorskie)
Prezes PiS Jarosław Kaczyński podczas pikniku PiS w Dygowie (zachodniopomorskie)PAP/Marcin Bielecki


Пра гэта Яраслаў Качыньскі заявіў падчас прэс-канферэнцыі з старшынём Сейму Марэкам Кухціньскім, які на ёй абвясціў пра сваю адстаўку.
Нязменны старшыня правячай у Польшчы права-каснерватыўнай партыі ’’Права і справядлівасць’’ Яраслаў Качыньскі паведаміў, што пытанне ўрадавых пералётаў будзе ўрэгуляванае на заканадаўчым узроўні.

’’Тут патрэбны адпаведны закон, бо трэба скаардынаваць працу адразу некалькіх канцылярый, у тым ліку Канцылярыі прэзідэнта, Савету міністраў, Сейму і Сенату. Будучы закон павінен строга ўрэгуляваць пытанне ўрадавых палётаў, згодна з патрабаваннямі грамадскай думкі. Калі грамадскасць дамагаецца строгіх захадаў па гэтым пытанні – яны наступяць’’.

На прэс-канферэнцыі з кіраўніком кіроўнай партыі старшыня Сейму Марэк Кухціньскі пераконваў у тым, што карыстаючыся ўрадавымі авіяпаркам, ён не парушыў заканадаўства.

IAR/эж