Беларуская Служба

Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі падтрымае галадаючы Емен

08.08.2019 13:44
Міжнародныя эксперты называюць сітуацыю ў Емене ’’найвялікшай гуманітарнай катастрофай нашых дзён’’.
W Dżibutti jest około czterech tysięcy uchodźców z Jemenu
W Dżibutti jest około czterech tysięcy uchodźców z JemenuCaritas Polska

У Емене – самай жабрацкай краіне Персідскага заліву ўжо на працягу пяці гадоў ідзе грамадзянская вайна. Большасць жыхароў краіны патрабуе неадкладнай гуманітарнай дапамогі, у прыватнасці медычных сродкаў і лекаў.

У сувязі з гэтым польская арганізацыя распачала збор сродкаў для пакупкі медыкаментаў, якія будуць перададзеныя жыхарам Емену. Пра гэта распавяла прадстаўніца Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі Зоф’я Кволек.

’’80% жыхароў Емену патрабуюць дапамогі, з гэтае прычыны мы распачалі збор сродкаў, якія пойдуць на пакупку лекаў. Кожны можа далучыцца да гэтай акцыі на нашай інтэрнэт-старонцы’’.

Паводле падлікаў ААН, узброены канфлікт і голад у Емене маглі спрычыніцца да смерці ужо 50 тысяч чалавек. Кожныя дзесяць хвілін у гэтай краіне памірае дзіцяці ва ўзросце меншым за 5 гадоў. Дзеці гінуць у выніку хваробаў, якія ў нармальных умовах вылечваюцца.

Міжнародныя эксперты называюць сітуацыю ў Емене ’’найвялікшай гуманітарнай катастрофай нашых дзён’’.      

IAR/эж