Беларуская Служба

Сілезскі ваявода запрашае на ваенны парад у Катавіцы

10.08.2019 12:38
Традыцыйна 15 жніўня дадзенае відовішча адбывалася ў Варшаве, аднак сёлета, у сувязі са стагоддзем Сілезскага паўстання, парад было вырашана правесці ў Катавіцах.
Генеральная рэпетыцыця параду PAP/Andrzej Grygiel

15 жніўня з нагоды Свята Польскага войска ў сталіцы Сілезіі горадзе Катавіцы пройдзе ўрачысты вайсковы парад. Традыцыйна ў гэты дзень дадзеная відовішча адбывалася ў Варшаве, аднак сёлета, у сувязі са стагоддзем Сілезскага паўстання, парад было вырашана правесці ў Катавіцах.

Рэпетыцыя вайсковага параду прайшла ўначы з 9 на 10 жніўня. Сілезскі ваявода Яраслаў Вячорэк запрашае на парад 15 жніўня.

’’Я перакананы, што ўсё будзе цудоўна. Многа я вам сказаць не магу, бо зразаз праходзіць генеральная рэпетыцыя. Аднак жыхары Катавіцаў і Польшчы павінны прыйсці сюды, каб прынамсі ўбачыць гэты цудоўны танк сілезскіх паўстанцаў, які ўласна мінае нас. ’’

15 жніўня пасля вайсковага параду з нагоды Свята Польскага войска і сотай гадавіны Першага Сілезскага паўстання адбудзецца мілітарны пікнік. Госці свята змогуць азнаёміцца з вайсковай тэхнікай і паразмаўляць з абаронцамі айчыны.   

IAR/эж