Наступствы бураў і навальніц сталі адной з галоўных тэмаў паседжання Света міністра ў Польшчы. Раніцай 1 кастрычніка міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы правёў тэлефонную канферэнцыю з удзелам ваявод.
Кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ера Міхал Дворчык паведаміў, што ўрад ацэніць наступствы катаклізму і ўжо потым вызначыцца з адпаведнымі захадамі.
-Сёння Савет міністраў абмяркую сітуацыю, якая склалася ў краіне. У адпаведнасці з сітуацыяй, якая паўстала, Савет міністр будзе ажыццяўляць антыкрызісныя захады.
Буры і навальніцы, якія абрынуліся на Польшчу ўвечары 30 верасня, выклікалі 6600 выездаў экстранных службаў па ўсёй Польшчы. У выніку катаклізму загінуў адзін чалавек, а 18 атрымалі раненні, у тым ліку пяць ратавальнікаў. Разбуральную моц стыхія прадэманстравала пераважна ў заходняй частцы Польшчы.
IAR/эж