У аўторак, 1 кастрычніка ў найстарэйшым універсітэце Польшчы, у Кракаве, у Ягелонскім універсітэце, у 656-ы раз прайшла ўрачыстая лінейка, у якой прыняў удзел віцэ-прэм'ер Польшчы Яраслаў Говін.
Мерапрыемства традыцыйна пачалося з імшы, а затым адбылося шэсце прафесараў, у якім таксама прыняло ўдзел мноства студэнтаў.
Новы навучальны год у Ягелонскім універсітэце пачынае 405 тысяч студэнтаў і 7 тысяч супрацоўнікаў установы. На першы курс паступілі 7,5 тысяч абітурыентаў, гэта на тысячу менш, чым летась. Прычынай колькасці абітурыентаў не з’яўляецца дэмаграфічна сітуацыя, а ўвядзенне больш жорсткіх правілаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Сёлета навучальны год у ВНУ распачаўся значнымі новаўвядзеннямі, выкліканымі маштабнай рэформай вышэйшай адукацыі. Сярод іншага некаторыя ўніверсітэты зацвярджалі новыя статуты і стваралі дысцыплінарныя рады.
IAR/эж