Прэс-сакратар галоўнага каменданта паліцыі Мар’юш Цярка кажа, што мэта кампаніі ў тым, каб нагадаць пешаходам пра абавязак насіць флікеры ў цёмны час сутак на незабудаванай тэрыторыі:
- Паліцыя пераконвае таксама насіць флікеры і на забудаванай тэрыторыі, дзе няма абавязку, бо сітуацыі здараюцца розныя. Калі мы перамяшчаемся па дарогах ці ў ролі кіроўцы, ці ролі пешахода, то можна лёгка заўважыць розніцу, калі нехта мае флікер, а калі нехта апрануты ў шэрыя колеры, і мы заўважаем яго ў самым апошнім моманце.
Паліцыя нагадвае, што наяўнасць флікераў мае вялікае значэнне восенню і зімой, калі цямнее рана, раніцы таксама цёмныя, акрамя таго часта ўтрымліваецца імгла, падаюць дождж ці снег.
ав