У сядзібе кіруючай партыі «Права і справядлівасць» у Варшаве распачала працу спецыяльная тэлефонная лінія. Маладыя дзеячы партыі да апошняга дня выбарчай кампаніі будуць па тэлефоне заахвочваць быць па грамадзянскі актыўнымі і будуць расказваць, на колькі важным з’яўляецца ўдзел у парламенцкіх выбарах.
Прысутная ў сядзібе ПіС еўрадэпутатка кіруючай партыі Эльжбета Рафальска падкрэсліла, што ўдзел у выбарах з’яўляецца праявам клопату пра Польшчу, а кожны голас надзвычай важны:
- Мы заклікаем, не толькі нашых выбарцаў, быць актыўнымі. Ідзіце на гэтыя выбары. Не заставайцеся дома. Гэта надзвычай важна. Я думаю, што мы з нашымі выбарцамі ствараем супольнасць людзей, якія клапоцяцца пра Польшчу, пра нашую будучыню. Кожны голас з’яўляецца бясцэнным.
Парламенцкія выбары ў Польшчы будуць праходзіць 13 кастрычніка.
ав