Родныя і блізкія, кіраўніцтва кіроўнай партыі і ўрада правялі ў апошні шлях легенду польскай апазіцыі, пачэснага старшыню Сейма Польшчы Карнэля Маравецкага, бацьку цяперашняга прэм’ера Польшчы.
Карнэль Маравецкі знайшоў свой апошні прытулак у Варшаве на могілках Вайсковыя Павонзкі. Падчас цырымоніі развітання кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі нагадаў, што ягоны бацька быў надзвычай уразлівай асобай.
-Ніколі абыякава не прайшоў каля, ляжачага на вуліцы чалавека. Заўжды намагаўся дапамагчы яму. Менавіта такімі думкамі і ўчынкамі ў дачыненні да свайго бліжняга ён выражаў сваю любоў; любоў да Бога, да чалавека, да Польшчы. Ён быў такім. Гэткую ўразлівасць ён перадаў нам – яго дзецям.
Развітанне з Карнэлем Маравецкім адбывлася на самым высокім дзяржаўным узроўні. 5 кастрычніка Карнэль Маравецкі быў пахаваны побач са сваім абаронцам з часоў ПНР і пазнейшым прэм’ерам Польшчы Янам Альшэўскім.
IAR/эж