У горадзе Аполе, што паўднёвым захадзе Польшчы завершана найвялікшая інвестыцыя ў польскую інфраструктуру з 1989 года. Афіцыйна была завершаная будова 5-га і 6-га блокаў Электрастанцыі Аполе. Агульная моц двух энергаблокаў – гэта 1820 мегават.
Міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсліў, што дзякуючы завяршэнню дадзенай інвестыцыі, Аполе стала энергетычным цэнтрам Польшчы.
- Тут будуць вырабляць 8% энергіі, патрэбнай польскаму рынку. Энергія вырабляецца на вугалю, але выкарыстаныя самыя сучасныя тэхналогіі. Мы паставілі адныя з самых сучасных у Еўропе энергетычныя блокі.
Паводле праекту інвестыцыі, новыя блокі электрастанцыі ў Аполі павіны працаваць 35 гадоў. Агульны кошт інвестыцыі – гэта амаль чатыры 4 млрд долараў.
эж