Беларуская Служба

У Польшчы растуць зарплаты

17.10.2019 15:03
Сярэдняя заработная плата на прадпрыемствах у Польшчы была на 6,6% вышэйшая, чым у мінулым годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярэдняя заработная плата на прадпрыемствах у Польшчы была на 6,6% вышэйшая, чым у мінулым годзе, і склала больш за 5 084 злотых (амаль 1 188 еўра) без выліку падаткаў і збораў. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

У мінулым месяцы ў Польшчы ў кампаніях, якія працаўладкоўваюць больш за 9 чалавек,
працавала амаль 6 мільёнаў 400 тысяч чалавек, то бок на 2,6% больш, чым у аналагічным перыядзе 2018 года.

Марцін Чапліцкі (Marcin Czaplicki ) з PKO Bank Polski, лічыць, што гэтыя дадзеныя ўсё ж сведчаць пра невялікае запаволенне эканамічнага росту ў Польшчы.

- Запаволенне азначае адсутнасць росту попыту на працу і росту працаўладкавання з месяца ў месяц. У сваю чаргу з году ў год гэтая дынаміка складае 2,6%. Тым ня менш з лютага па верасень колькасць месцаў працы ў польскай эканоміцы вырасла выключна на 17 тысяч.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, занятасць у верасні ў месячным вымярэнні, скарацілася на 0,1% пасля падобнага падзення ў жніўні.

аз