У бліжэйшыя дні з Польшчы будзе дэпартаваны aктывіст неанацысцкага „Паўночнага руху супраціву”. Грамадзяніна Швецыі Антона Т. выявіла ў Польшчы Агенцтва ўнутранай бяспекі.
Як паведаміў прэс-сакратар Агенцтва ўнутранай бяспекі Станіслаў Жарын (Stanisław Żaryn), мужчына прыехаў у Польшчу на ваенную падрыхтоўку.
- Цягам апошніх гадоў суд у Швецыі асудзіў яго за саўдзел у падрыхтоўцы тэракту ў Цэнтры для ўцекачоў у Гётэбаргу. Паводле Агенцтва ўнутранай бяспекі знаходжанне мужчыны на тэрыторыі Польшчы з’яўляецца рэальнай пагрозай для грамадскага парадку і бяспекі дзяржавы.
„Паўночны рух супраціву”, да якога належыць Антон Т., імкнецца шляхам рэвалюцыі стварыць у Паўночнай Еўропе нацыянал-сацыялістычную рэспубліку. Рашэнне аб неадкладным выдаленні шведа па просьбе кіраўніка Агенцтва ўнутранай бяспекі прыняў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
аз