Беларуская Служба

У Польшчы па просьбе Расіі быў затрыманы ветэран вайны з сепаратыстамі на Данбасе

10.11.2019 10:11
Пра далейшы лёс затрыманага вырашыць незалежны суд на падставе законаў і пасля дакладнага вывучэння справы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Згодна законам, Польшча была абавязана затрымаць грамадзяніна Украіны, атрымаўшы інфармацыю з Інтэрполу. Арыенціроўка на вышук Ігара Мазура была перададзена ў Інтэрпол з Расіі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар польскага МЗС Эва Сувара.

Амбудсмэн Украіны Людміла Дзянісава заклікала свой МЗС дапамагчы вызваліць ветэрана вайны з прарасейскімі сепаратыстамі ў Данбасе. Мазур з’яўляецца адным з лідараў крайне правай арганізацыі УНА-УНСО.

Пра далейшы лёс затрыманага вырашыць незалежны суд на падставе законаў і пасля дакладнага вывучэння справы. Консул Украіны ў Польшчы ўтрымлівае пастаянны кантакт з затрыманым, які мае права на адваката. Польшча наладзіла таксама кантакт з украінскім бокам.

Агенцтва Інтэрфакс-Украіна паведаміла, што справу экстрадыцыі Мазура ў Расію будзе разглядаць 11 лістапада суд у Хэлме.

ІАР ПР/нг