Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Польшчы праходзяць ваенныя пікнікі. Міністэрства нацыянальнай абароны ладзіць іх у 34 гарадах краіны. Кожны жадаючы можа падчас імпрэзы пазнаёміцца з сучаснай тэхнікай польскай арміі, паразмаўляць з жаўнерамі і пакаштаваць салдацкі гарохавы суп.
Пікнікі праходзяць, у прыватнасці, у Варшаве, Гданьску, Торуні, Вроцлаве, Кракаве, Любліне ды іншых населеных пунктах Польшчы. Наведвальнікі могуць зайсці ў танкі і бронетранспарцёры, апрануць шлем і камізэльку, патрымаць вінтоўку. Кожны пікнік закончыцца калектыўным выкананнем песняў Войска Польскага, а пазней арганізатары запрашаюць на ўрачыстае ўшанаванне памяці тых, хто 101 год таму змагаўся за незалежнасць дзяржавы.
Падчас пікнікоў адбываецца кампанія «Стань жаўнерам Рэспублікі Польшча». Тыя, каго цікавіць служба ў арміі, могуць даведацца, як і якія падаваць дакументы, а таксама, якіх спецыялістаў шукаюць розныя ваенныя адзінкі на тэрыторыі краіны.
ІАР ПР/нг