Беларуская Служба

Вуліцамі Варшавы праходзіць шматтысячны «Марш незалежнасці» (ФОТА)

11.11.2019 16:03
Агулам у Варшаве 11 лістапада адначасова праходзіла каля дзесяці масавых мерапрыемстваў.
Пачатак "Маршу незалежнасці"PAP/Radek Pietruszka

«Марш незалежнасці» распачаўся ў цэнтры польскай сталіцы на Ратундзе Дмоўскага. Сёлета Марш праходзіць у дзясяты раз. Маштабная акцыя завершыцца каля Нацыянальнага стадыёна, у гэтым годзе маніфестанты ідуць пад лозунгам «Дбай аб усім народзе!»


.
. .
. .
. .
. .
. .
Агулам у Варшаве 11 лістапада ў Дзень незалежнасці адначасова праходзяць каля дзесяці масавых мерапрыемстваў. Святкаванні 101 гадавіны незалежнасці прыцягнулі на варшаўскія вуліцы тысячы і тысячы палякаў:

-Раней мы вучылі святкаваць Дзень незалежнасці нашых дзяцей, цяпер вучым унукаў. Бачылі прэзідэнта. Вырашылі купіць нацыянальныя сцягі і значкі.

Палякі маюць неадназначнае стаўленне да «Маршу незалежнасці», часцяком у адрас удзельнікаў маршу гучаць абвінавачанні ў ксенафобіі і шавінізме. У сувязі з гэтым, адначасова з «Маршам незалежнасці» побач з ім праходзіць марш антыфашыстаў. Паводле папярэдніх дадзеных сутыкненняў паміж удзельнікамі дзвюх дэманстрацый не зафіксавана.


Марш антыфашыстаў Марш антыфашыстаў

Марш антыфашыстаў Марш антыфашыстаў

У сувязі з правядзеннем разнастайных урачыстых мерапрыемстваў цэнтральныя вуліцы польскай сталіцы закрытыя для руху дарожнага транспарту.

Фота: PAP/Tomasz Gzell, Radek Pietruszka, Wojciech Olkuśnik.

IAR/эж