Беларуская Служба

Чарговы ачаг птушынага грыпу выяўлены ў Польшчы

03.01.2020 12:31
Вэтэрынарныя службы таксама  натуюць асобныя выпадкі загінуўшых дзікіх птушак.
,
Мясцовасці, ў якіх выяўленыя ачагі хваробы PAP/Wojtek Jargiło

Колькасць заражаных дадзенай хваробай птушак у Люблінскім ваяводстве можа дасягнуць нават 100 тысяч. Цяпер спецыялісты дакладна ўсталявалі заражэнне 40 тысяч індыкоў.

У пятніцу, 3 студзеня выкрыты чарговы ачаг птушынага грыпу. Хворыя птушкі таксама выяўленыя ў мясцовасці Усьцімув (Uścimów) у Любартоўскім павеце (powiat lubartowski) Люблінскага ваяводства. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар люблінскага ваяводы Марэк Вечэжак:

-Былі заражаныя 13 тысяч цацарак і гэта чацвёрты ачаг птушынага грыпу ў гэтай мясцовасці. Ужо ўчора распачалася аперацыя па ліквідацыі загінулых індыкоў з першых двух ачагоў хваробы.

Птушыны грып таксама зафіксаваны ў Вялікапольшчы. Вялікапольскі ваявода склікаў па гэтым пытанні пасяджэнне Антыкрызіснага штабу. Вэтэрынарныя службы таксама  натуюць асобныя выпадкі загінуўшых дзікіх птушак. Аналізы ўзятыя ў лебедзя і некалькіх дзікіх качак.

IAR/эж