Беларуская Служба

Даследчыца: Сярод украінскіх уцекачоў у Польшчы рэкордны ўзровень працаўладкавання 

18.03.2025 15:38
Як міграцыя ўплывае на ўспрыманне і практыку, звязаныя з культурнай спадчынай, як мігранты ўдзельнічаюць у стварэнні і пераасэнсаванні традыцый — на гэтыя ды іншыя  пытанні намагаліся адказаць удзельнікі сімпозіўму, які надоечы прайшоў у Кракаве. 
Аўдыё
  • Польшча хутка стала краінай эміграцыі (або па-іншаму міграцыі нэта). Акрамя хуткага тэму гэтых зменаў, незвычайна і тое, што гэта адбылося дзякуючы адной вялікай групе — грамадзянам Украіны.
C      60-70     .
Cярод уцекачоў з Украіны каля 60-70% актыўныя на польскім рынку працы. Shutterstock/Goksi

Міжнародны культурны цэнтр Кракава і Цэнтр даследаванняў міграцыі Варшаўскага ўніверсітэта зладзілі навуковую канферэнцыю «Культурная спадчына ў кантэксце міграцыі: тэорыі, практыкі, вопыт».

Як міграцыя ўплывае на ўспрыманне і практыку, звязаныя з культурнай спадчынай, як мігранты ўдзельнічаюць у стварэнні і пераасэнсаванні традыцый — на гэтыя ды іншыя  пытанні намагаліся адказаць удзельнікі сімпозіўму.

Навуковая канферэнцыя  «Культурная спадчына ў кантэксце міграцыі: тэорыі, практыкі, вопыт», Кракаў, 14 сакавіка 2025 г. 
Навуковая канферэнцыя «Культурная спадчына ў кантэксце міграцыі: тэорыі, практыкі, вопыт», Кракаў, 14 сакавіка 2025 г.

Даследаванні сацыяльнага вымярэння спадчыны ў кантэксце росту міграцыйных рухаў набываюць важнае значэнне, асабліва для Польшчы, а чаму менавіта для гэтай краіны тлумачыць прафесар, доктар эканамічных навук з Цэнтру даследаванняў міграцыі Варшаўскага ўніверсітэту Агата Гурны (dr hab. prof. ucz. Agata Górny)

— Польшча хутка стала краінай эміграцыі (або па-іншаму міграцыі нэта). Акрамя хуткага тэму гэтых зменаў, незвычайна і тое, што гэта адбылося дзякуючы адной вялікай групе — грамадзянам Украіны. Спачатку, пасля 2013 года гэта было звязана з агрэсіяй Расіі супраць Украіны, а ў 2022 годзе ўвогуле з поўнамаштабнай вайной.

З аднаго боку, пастаянна павялічваецца колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць у Польшчу з розных краін, але пры гэтым вельмі вялікая доля ўкраінскай групы не змяншаецца, а беларуская група таксама расце і стабільна займае другое месца. Пра гэту групу забываць нельга, пра іх бракуе даследаванняў 

Яшчэ адна інтрыгуючая з'ява — рэкордны ўзровень занятасці сярод украінскіх уцекачоў, яна параўнальна з узроўнем занятасці эканамічных мігрантаў. Вядома, калі мы глядзім на эканамічных мігрантаў з Украіны, то там доля вельмі высокая — каля 90% працаўладкаваныя, а сярод уцекачоў —  60-70% актыўныя на польскім рынку працы. Гэта значна большая доля  працуючых, чым, напрыклад, сярод украінцаў у Нямеччыне.

Даследчыца Варшаўскага універсітэту Караліна Нікельска-Сэкула (dr Karolina Nikielska-Sekuła) прадставіла вынікі свайго даследавання, прысвечанага таму як мігранты ангажуюцца ў захаванне культурнай спадчыны краіны прыбыцця. 

Караліна Нікельска-Сэкула ў рамках праекту  HerInt правяла разгорнутае даследаванне сярод палякаў у  Нарвегіі ды ўкраінцай ў Польшчы, дзвюх найвялікшых груп мігрантаў у краінах прыбыцця. Па выніках даследавання навуковец сфармулявала парады для ўстаноў культуры і органаў улады, як лепей

Караліна Нікельска-Сэкула (dr Karolina Nikielska-Sekuła) Караліна Нікельска-Сэкула (dr Karolina Nikielska-Sekuła)

залучаць мігрантаў у захаванне спадчыны:

— Перадусім наша даследаванне даводзіць, што людзей трэба заангажоўваць у культурную спадчыну, таму што гэта можа паўплываць на працэс адаптацыі і паглыбіць прыналежнасць да новай краіны. Менш важна прымушаць людзей, напрыклад, прытрымлівацца нейкіх польскіх традыцый. Больш важна ствараць прасторы на мясцовым узроўні, дзе людзі могуць сумесна генерыраваць культурную спадчыну.

Многія ўстановы культуры ў Польшчы ўжо так робяць.  Ёсць розныя ініцыятывы, якія прадугледжваюць кантакты паміж мясцовымі жыхарамі Кракава і людзьмі, якія сюды эмігравалі. Такія кантакты дазваляюць ствараць нешта новае, нейкія новыя культурныя каштоўнасці. І гэта таксама ўплывае на прыналежнасць, прымушае гэтых людзей адчуваць сябе тут лепш і хутчэй адаптавацца ў грамадстве. 

Я не магу сказаць, што павінен рабіць урад, каб спрыяць гэтаму. Такія ініцыятывы часта з'яўляюцца на рэгіянальным або гарадскім, лакальным узроўні. Цэнтральная палітыка выглядае не надта адаптаванай да такіх выклікаў, і ў маіх даследаваннях бачна, што дзяржаўнай палітыцы бракуе сінэргіі. Але на мясцовым узроўні ўсё не так дрэнна, як на цэнтральным.

На канферэнцыі «Культурная спадчына ў кантэксце міграцыі: тэорыі, практыкі, вопыт» таксама закранулі тэму міжкультурных адносін у працэсе адаптацыі дзяцей і моладзі ў краіне прыбыцця. У сістэме школьнай адукацыі важным элементам гэтай адаптацыі з’яўляецца міжкультурны асістэнт, — гаворыць старшыня праўлення Фонду падтрымкі польскай мовы і культуры імя Мікалая Рэя Уршуля Майхер-Легавец  (Urszula Majcher-Legawiec):

— Міжкультурная асістэнтура — гэта задача на мяжы дзвюх культур, дзвюх моў, а часам нават большай колькасці культур і моў.  Такі інстытут у польскіх школах з'ява не новае, але ў цяперашнім выглядзе, у гэтай наменклатуры, яна з'явілася толькі ў 2024 годзе.

Я часта кажу пра міжкультурных асістэнтак, бо ў гэтай прафесіі дамінуюць жанчыны, што яны з'яўляюцца моўнымі і культурнымі пасярэднікамі, то бок яны фактычна працуюць на стыку дзвюх культураў, дзвюх моў, яны працуюць дзеля аднаго дзіцяці, якое не ведае польскай мовы, але яны адначасова яны працуюць для ўсёй супольнасці і разам з усёй супольнасцю. Гэта людзі, якія мадэруюць кантакты паміж бацькамі і школай, настаўнікамі і дзецьмі, а таксама ў вучнёўскім асяроддзі польскіх дзяцей, вучняў з Украіны і, шырэй замежнікаў. А апошнім часам таксама займаюцца канфліктамі ў асяроддзі ўкраінскіх дзяцей, бо там гэтыя канфлікты натуральныя, як есць натуральныя канфлікты ў асяроддзі польскіх дзяцей. І гэта складаная роля, складаная адказнасць, да якой людзі гэтай прафесіі могуць яшчэ не адчуваць сябе добра падрыхтаванымі.

Пакуль няма поўных даследаванняў, якія б казалі, што лепш там, дзе ёсць міжкультурны асістэнт. Асістэнтура ў Кракаве пачыналася з таго, што я размаўляла з дырэктарамі і заахвочвала іх наймаць асістэнтак, але дырэктараў часта не выходзіла пераканаць у гэтым. Цяпер, калі я з імі жартую і кажу, што мы забяром асістэнтку з вашай школы, яны гучна пратэстуюць - не, я не ўяўляю жыцця школы без асістэнткі, яна павінна застацца. І гэта крыху вымярае эфекты нашай працы.

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, цяпер у Польшчы пражывае каля 1,5 млн грамдазянаў Украіны і гэта найбольшая група іншаземцаў у Польшчы. Другое месца займаюць грамадзяне Беларусі, паводле розных падлікаў, іх колькасць можа дасягаць 310 тыс. чалавек.

Слухайце аўдыё!

эж