Беларуская Служба

Члены Парламенцкай групы па Беларусі сустрэліся з Паўлам Латушкам

03.09.2020 14:27
Абмяркоўвалася пытанне дапамогі, якую Польшча павінна аказаць беларускаму грамадству.
  .
Будынак Сейму Польшчы.By I, Kpalion, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2247495

Парламенцкая група па Беларусі сустрэлася з Паўлам Латушкам - членам прэзідыума беларускага Каардынацыйнага савета.

Як адзначыў старшыня групы дэпутат ад „Грамадзянскай кааліцыі” Роберт Тышкевіч (Robert Tyszkiewicz), падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне дапамогі, якую Польшча павінна аказаць беларускаму грамадству:

- Нягледзячы на палітычныя падзелы мы размаўлялі пра падтрымку з боку польскай дзяржавы. Парламенцкая група па справах Беларусі аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх палітычных фракцыі ў польскім Сейме. Мы хочам дзейнічаць разам з мэтай падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі. Вельмі важная справа пра якую мы таксама гаварылі гэта актывізацыя Еўрасаюза. Традыцыйная роля Польшчы – быць амбасадарам свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі ў Еўрапейскім Саюзе.  

Павел Латушка падзякаваў за падтрымку і падкрэсліў, што Каардынацыйны савет зацікаўлены ў вырашэнні сітуацыі ў Беларусі шляхам дыялогу паміж уладамі і грамадствам у рамках дзеючага заканадаўства. Ён дадаў, што меркаванні суседзяў Беларусі, Еўрасаюза і Расіі таксама важныя:

- Несумненна іх голас і пазіцыя важныя для далейшага развіцця Беларусі. Гаворка не ідзе пра нейкае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, але пра далучэнне да працэсу перамоваў па вырашэнні сітуацыі, якая ўзнікла ў краіне.

Павел Латушка пераконваў, што ўсялякія дзеянні, прадпрынятыя ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку крокі Еўрапейскага Саюза супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі павінны супадаць з міжнародным правам:

- Дапамога Еўрасаюза для беларуская грамадства, якое выказваецца за змены, а гэта большасць беларусаў, неабходная. Трэба дапамагчы людзям, якія пацярпелі ў выніку затрыманняў, судовых спраў; якіх пакараюць за тое, што хочуць адкрыта прадэманстраваць сваю пазіцыю.

Павел Латушка заявіў, што беларусы, якія атрымліваюць інфармацыю з розных крыніц, не вераць заявам Аляксандра Лукашэнкі і дзяржаўнага тэлебачання аб спробах умяшальніцтва Польшчы ці Літвы ва ўнутраныя справы Беларусі.

- Я, як дыпламат з 20 гадовым стажам не магу назваць ніякая выпадку, калі Польшча, або Літва ўмешваліся ва ўнутраныя справы Беларусі. На жаль, я не магу гэтага сказаць пра іншых нашых суседзяў. Тут можна назваць рэальныя прыклады і факты. Прадстаўнікі адной з суседніх краінаў  праводзяць гэткую дзейнасць у беларускіх дзяржаўных СМІ і тым ліку ў дзяржаўнай тэлевізіі і інфармацыйных агенцтвах.

У 2002-2008 гадах Павел Латушка былы амбасадарaм Беларусі ў Польшчы. Ён таксама быў міністрам культуры Беларусі. За падтрымку паслявыбарчых пратэстаў быў звольнены з пасады кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Цяпер ён з’яўляецца членам прэзідыума Каардынацыйнага савета, ініцыяванага экс-кандыдаткай на прэзідэнта Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Палітык прыехаў у Польшчу ўчора на запрашэнне старшыні праграмнай рады Эканамічнага форуму, які з 8 па 10 верасня адбудзецца ў курортным гарадку Карпач (Karpacz). Раней палітык удзельнічаў у гэтым мерапрыемстве ў якасці пасла Беларусі ў Польшчы і ў складзе афіцыйных урадавых дэлегацый.

аз