Павышэнне эфектыўнасці службаў занятасці - адна з галоўных мэт новых правілаў па рынку працы, падрыхтаваных Міністэрствам развіцця, працы і тэхналогій. Як падкрэслівае дырэктар Дэпартамента рынку працы Эва Фляшыньска(Ewa Flaszyńska), дзеючы закон аб садзейнічанні занятасці і службах занятасці цалкам не адпавядае сучасным рэаліям.
Новыя тэхналогіі і лічбаванне рынку працы патрабуюць новых правілаў і новага закона, падкрэсліла Фляшыньска.
Яна дадала, што неабходная рэформа службаў занятасці. Важна стварыць такія правілы, каб дапамога слюжбаў у пошуку працы была больш эфектыўнай. Службы павінны падтрымліваць перш за ўсё гэтак званых пасіўны беспрацоўных, якія часта не
не шукаюць працу, а рэгіструюцца толькі таму, каб атрымаць медыцынскую страхоўку.
- Мы плануем аддзяліць медыцынскую страхоўку ад рэгістрацыі ў службах занятасці і атрымання статусу беспрацоўнага. Раней было ўжо некалькі безвыніковых спробаў увядзення гэткіх зменаў. Справа ў тым, каб у службах занятасці рэгістраваліся выключна тыя беспрацоўныя, якія хочуць працаваць.
Новыя правілы павінны таксама спрыяць павышэнню кваліфікацыі тых, хто шукае працу - беспрацоўных і занятых.
Міністэрства таксама рыхтуе другі закон, датычны занятасці замежнікаў, - кажа Фляшыньска.
- Мы хацелі б працаўладкаваць замежнікаў, але толькі ў тых прафесіях, якія патрэбны на польскім рынку працы і, у якіх мы бачым розныя дэфіцыты. Справа ў тым, каб ахоўваць польскі рынак працы і памятаць, што працоўныя месцы ў першую чаргу патрэбныя польскім грамадзянам.
Дырэктар Дэпартамента рынку працы таксама падкрэсліла, што новыя рашэнні, якія тычацца працаўладкавання замежнікаў, будуць улічваць спрашчэнне працэдураў, чаго патрабуюць працадаўцы.
аз