Пачынаюцца кансультацыі па праекце Польскай вадароднай стратэгіі да 2030 года з перспектывай прадаўжэння да 2040 года. Падчас прэс-канферэнцыі міністр клімату і навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка заявіў, што ўрад хацеў бы, каб вадародная стратэгія садзейнічала справядлівым энергетычным пераўтварэнням у краіне.
Упаўнаважаны ўраду па вадароднай эканоміцы намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Кубуў(Krzysztof Kubów) заявіў, што вадарод, гэта, з аднаго боку, носьбіт энергіі, а з другога - аснова сусветнай эканомікі ў будучыні:
- Гэта таксама прадвесце таго, з чым мы будзем прымушаныя справіцца ў рамках энергетычнай рэформы ў краіне. Польскі ўрад робіць стаўку на гэты кампанент. Нагадваю, што ў цяперашні час Польшча пяты ў свеце і трэці ў Еўрасаюзе найбуйнейшы вытворца вадароду. У нас амбіцыі стаць сусветным лідарам у гэтай галіне.
Праект польскай вадароднай стратэгіі прадугледжвае 40 дзеянняў з мэтай развіцця тэхналогіі выкарыстання вадароду. Гаворка ідзе, між іншым, пра дэкарбанізацыю прамысловасці, эфектыўнае і бяспечнае размеркаванне вадароду, вытворчасць вадароду ў новых устаноўках.
Планаваная ў 2030 годзе магутнасць вадародных электралізатараў у Польшчы павінна скласці 2 ГВт. Выдаткі на інвестыцыі ў вадарод у Польшчы складуць некалькі мільярдаў злотых.
аз