Сёлета ўрад выдзеліць 35 мільярдаў злотых (больш за 7 мільярдаў 750 мільёнаў еўра) на падтрымку людзей старэйшага ўзросту. Міністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг(Marlena Maląg) сказала, што роляй урада з’яўляецца забеспячэнне фінансавай бяспекі пажылых людзей і іх сацыяльнай актыўнасці:
- Гаворка ідзе пра індэксацыю, штогадовую трынаццатую пенсію і чатырнаццатую аднаразовую пенсію, якая павінна быць выплачаная ў чацвёртым квартале бягучага года. Гэта таксама клопат пра старэйшых людзей, то бо Корпус падтрымкі людзей старэйшага ўзросту.
Міністр Марлена Малёнг нагадала, што пачынаючы з 2015 года мінімальная пенсія павялічыцца на больш за 40%. Праект па індэксацыі прадугледжвае, што мінімальная пенсія вырасце да 1250 злотых (больш за 276,5 еўра), а пенсія па інваліднасці - да 937,50 (амаль 207,5 еўра) злотых.
аз