Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў, што за апошнія суткі было зафіксавана 3 890 выпадкаў новых заражэнняў каранавірусам. Гэта на 100 больш, чым тыдзень таму.
Паводле яго, гэта доказ таго, што ў Польшчы пачалася ўжо трэцяя хваля пандэміі. Вальдэмар Краска дадаў таксама, што на пачатку гэтага тыдня можна чакаць рашэнняў, звязаных з развіццём эпідэміі ў краіне:
- Мы аналізуем новую сітуацыю, таксама ў сувязі з новай мутацыяй каранавіруса, колькасць выпадкаў якой павялічваецца ў Польшчы. Апошнім разам яна складала каля 10% усіх інфекцый. Аднак я паўтараю, што калі мы будзем сумленна прытрымлівацца дзейных абмежаванняў, то пераадолеем вірус.
Намеснік міністра Вальдэмар Краска дадаў, што з павелічэннем колькасці інфекцый павялічылася і колькасць пацыентаў у бальніцах. Паводле яго слоў, на дадзены момант цяжка прадказаць маштаб трэцяй хвалі каранавіруса, але гэта, безумоўна, прывядзе да большай загружанасці бальніцаў.
аз