Беларуская Служба

Польшча паступова плануе вяртацца да нармальнага жыцця пасля пандэміі COVID-19

28.04.2021 10:54
З 4 мая пачнуць працаваць гандлёвыя цэнтры, буйныя крамы і мэблевыя крамы.
Zamknięty sklep z powodu pandemii
Zamknięty sklep z powodu pandemiiWłodzimierz Wasyluk / FORUM

У Польшчы адмяняюць некаторыя абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй каранавірусу. «З 1 мая дазволеная будзе спартыўная актыўнасць на свежым паветры, але таксама ў закрытых памяшканнях і басейнах», – абвясціў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

З 4 мая пачнуць працаваць гандлёвыя цэнтры, буйныя крамы і мэблевыя крамы. Дзеці з 1-3 класаў пачатковых школ пасля майскіх святаў вернуцца ў школы ў стацыянарным рэжыме. Музеі будуць працаваць пры захаванні санітарных нормаў. Плануецца, што ўсе школьнікі вернуцца да стацыянарнай вучобы 29 мая. Таксама ў гэты дзень будуць адкрыты, між іншым, спартыўныя залы. Але гэта пакуль толькі планы, усё залежыць ад развіцця эпідэміі. На працягу апошніх дзён фіксавалася меншая колькасць хворых, чым на працягу апошніх тыдняў, сёння было паведамлена пра амаль 8,9 тыс. новых захворванняў. 

«Мы павінны падыходзіць да адмены абмежаванняў спакойна і асцярожна. Гэты план залежыць ад канкрэтных крытэрыяў. Вірус не знікне за адну ноч. Мы павінны захаваць магчымасць хуткага рэагавання ў выпадку росту колькасці інфекцыяў», – сказаў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

ПАД/нг