За мінулыя суткі ў Люблінскім ваяводстве адбылося больш за 120 пажараў травы. Сёння пажарныя каманды дзевяць разоў рэагавалі на ўзгаранне травы. Два найбуйнейшыя інцыдэнты, падчас якіх згарэла дваццаць гектараў палёў, адбыліся ўчора ў Апольскім раёне ў горадзе Застаў Карчміскі (Zastów Karczmiski) і ў Хелмскім раёне ў горадзе Зажэчэ (Zarzecze).
Усе пажары патушаны, ніхто не пацярпеў, агонь не перакінуўся на бліжэйшыя будынкі.
Як паведамляе Інстытут глебазнаўства і раслінаводства ў Пулавах, у многіх раёнах Польшчы назіраецца надзвычайная засуха. Гэта вынік недастатковай колькасці ападкаў і мяккай зімы з невялікімі адлігамі. Такія ўмовы спрыяюць пажарам і хуткаму распаўсюджванню агню. Пажарныя заклікаюць захоўваць асцярожнасць і нагадваюць, што выпальванне травы не толькі забаронена законам, але і надзвычай небяспечна.
IAR/нг