Сёння ў Варшаве пачынаецца пяты „Кангрэс 590” пад лозунгам „Польшча/свет -пачынаем!”. Мерапрыемства складаецца з некалькіх дзясяткаў дыскусійных панэляў з удзелам прадстаўнікоў бізнесу, навукі і палітыкі. „Кангрэс 590” урачыста адкрые прэзідэнт Анджэй Дуда.
Тэму працягвае карэспандэнт грамадскага Польскага радыё Давід Грыгарцэвіч:
- Першапачаткова пяту „Кангрэс 590” павінен быў адбыцца ў кастрычніку мінулага года, але яго давялося перанесці на вясну з-за пандэміі каранавіруса. Па той жа прычыне сёлетняе мерапрыемства арганізаванае ў гібрыднай формуле. Дэбаты былі падзелены на пяць тэматычных блокаў - здароўе і экалагічная бяспека, грамадства, эканоміка, экспарт і эканамічная экспансія, а таксама інфраструктура. Адным са спецыяльных гасцей кангрэса будзе амерыканскі палітолаг і футуролаг Джордж Фрыдман - аўтар шматлікіх кніг і геапалітычных аналізаў. Усе панэлі і дэбаты будуць транслявацца ў прамым эфіры на старонцы kongres590.pl.
Нагадваем, назва „Кангрэс 590” паходзіць ад прэфікса штрыхкода, які выкарыстоўваецца для пазначэння тавараў, якія вырабляюцца або распаўсюджваюцца польскімі прадпрыемствамі. Як паведамляюць арганізатары, галоўная мэта мерапрыемства – вызваленне патэнцыялу польскай эканомікі і прасоўванне польскіх прадуктаў і паслуг.
аз