Беларуская Служба

Польшча не вядзе перамоваў аб новым кантракце з «Газпрамам»

21.05.2021 11:19
Раней кіраўнік Gazprom Export Алена Бурмістрава заявіла, што перамовы аб новым кантракце на пастаўку газу з Польшчай працягваюцца.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская нафта-газавая кампанія (PGNiG) абвергла інфармацыю «Газпрама» пра тое, што польская кампанія павінна была весці перамовы наконт новага кантракту на пастаўку газу.

PGNiG падкрэсліў у сераду, што не вядзе перамоваў з расійскім «Газпрамам» аб новым кантракце на пастаўку газу. Раней кіраўнік Gazprom Export Алена Бурмістрава заявіла, што перамовы аб новым кантракце на пастаўку газу з Польшчай працягваюцца. Віцэ-прэзідэнт польскай кампаніі Пшэмыслаў Вацлаўскі заявіў на Biznes24, што PGNiG не вядзе перамоваў з «Газпрамам» наконт новага газавага кантракту. «Асвятленне ў СМІ здзіўляе», – сказаў ён.

PGNiG імпартуе каля 10 мільярдаў кубічных метраў газу ў адпаведнасці з ямальскім пагадненнем у рамках доўгатэрміновага кантракту, які заканчваецца ў канцы 2022 года. Раней польская кампанія абвясціла, што не мае намеру яго падаўжаць.

ав