Беларуская Служба

На наступным тыдні прэзідэнт Анджэй Дуда наведае Украіну і Малдову

18.08.2021 18:32
«Абодва візіты – гэта жэст падтрымкі тэрытарыяльнай цэласнасці і празаходніх памкненняў абедзвюх краінаў».
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Piotr Nowak

На наступным тыдні прэзідэнт Анджэй Дуда наведае Украіну і Малдову. «Гэта падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці і празаходніх памкненняў абодвух нашых партнёраў», – заявіў кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах (Jakyb Kumoch).

Анджэй Дуда будзе знаходзіцца ў Кіеве з нядзелі па аўторак. За гэты час ён прыме ўдзел у саміце Крымскай платформы, у святкаванні Дня Незалежнасці Украіны, а таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім:

-Гэта вельмі важная размова, асабліва пасля падпісання паразумення па справе Nord Stream 2. Польшча і Украіна ўтвараюць згодны фронт, выступаючы супраць гэтай інвестыцыі, якая пагражае бяспецы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Падчас саміту Крымскай платформы Анджэй Дуда сустрэнецца, між іншым, з прэзідэнтамі краін Балтыі.
26 і 27 жніўня польскі прэзідэнт наведае Малдову. Міністр Якуб Кумах падкрэсліў, што пасля апошняй перамогі на выбарах партыі прэзідэнт Маі Санду, Малдова рашуча выказалася за праеўрапейскі і рэфарматарскі шлях развіцця:

- Польшча будзе падтрымліваць Малдову ў будаўніцтве стабільных дзяржаўных структураў, барацьбе з карупцыяй і еўрапейскім курсе ў замежнай палітыцы. Мы гатовыя прадставіць Малдове канкрэтныя прапановы. Прэзідэнт Польшчы намерваецца рашуча запэўніваць прэзідэнт Санду пра нашую канкрэтную падтрымку.

Падчас абодвух візітаў прэзідэнт будзе сустракацца польскімі абшчынамі і прадстаўнікамі польскага бізнесу. У Малдове Анджэй Дуда сустрэнецца таксама прэм'ерам краіны і спікерам парламента, а таксама з мясцовай інтэлектуальнай элітай.

IAR/аз

Польшча адправіць ва Украіну дваццаць грузавікоў з дапамогай

18.08.2021 15:27
У афіцыйнай перадачы дапамогі прыме ўдзел прэзідэнт Польшчы, падчас свайго візіту ва Украіне, 24 жніўня.