Беларуская Служба

Канцылярыя прэм’ера: Згода на нелегальнае перасячэнне мяжы не вырашыць праблемы

25.08.2021 09:45
Гэта толькі заахвоціць Мінск да пашырэння гэткіх дзеянняў, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык.
Міхал ДворчыкFoto: PR24

Польшча мае падтрымку ўладаў Еўрасаюза па справе абароны межаў ад наплыву нелегальных імігрантаў, заявіў кіраўнік Канцылярыі прэмʼера. Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) нагадаў пра сумесную заяву прэзідэнтаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія прызналі, што цяперашні крызіс на мяжы з Беларуссю – гэта палітычна арганізаваная гібрыдная аперацыя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Міністр падкрэсліў, што ўлады ў Мінску выкарыстоўваюць людзей, якія цяпер знаходзяцца па польска-беларускай мяжы, як інструмент:

- Згода на нелегальнае перасяканне польскай мяжы не вырашыць праблемы. На адварот, гэта прычыніцца да таго, што ўлады Беларусі будуць выкарыстоўваць для сваіх мэтаў чарговыя тысячы няшчасных людзей. Гэта толькі заахвоціць Мінск да пашырэння гэткіх дзеянняў. Гэта азначала б трагедыю сотняў або тысячаў таксама дзяцей і жанчын.

Нагадваем, ужо больш за дзесяць дзён на тэрыторыі Беларусі, недалёка ад мяжы з Польшчай, застаецца група нелегалаў, якія жадаюць патрапіць у Польшчу і заяўляюць аб гатоўнасці падаваць заявы аб міжнароднай абароне. Паводле польскай Памежнай службы, на дадзены момант – гэта 24 чалавекі.

З пачатку жніўня было зафіксавана больш за 2 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі.

IAR/аз

Павел Коваль: Нелегалы на ўсходняй мяжы ЕС – гэта інструмент палітыкі Беларусі і Расіі

20.08.2021 10:21
Паводле палітыка, хутчэй за ўсё, асобы, якія цяпер спрабуюць перасекчы мяжу з Беларуссю, гэта не бежанцы з Афганістана.

Мінабароны: Расія і Беларусь «тэстуюць» Польшчу пры дапамозе нелегалаў з Блізкага Усходу

20.08.2021 12:19
Паводле Марціна Ацепы, дзейнасць расійскіх службаў накіравана на ўвядзенне хаосу ў публічнай прасторы.

У кантэксце сітуацыі на польска-беларускай мяжы, трэба памятаць, што вечная мэта Расіі – памнажаць канфлікты

23.08.2021 11:30
Міграцыйны крызіс можа развіцца паводле некалькіх сцэнарыяў, на жаль у большасці з іх перамагае Аляксандр Лукашэнка.